Якаўлевіч Пётр Рыгоравіч
(1911-1981)
Нарадзіўся Пётр Рыгоравіч Якаўлевіч у Віцебску ў сям'і чыгуначніка. Самастойную працу пачаў ў 1927 г. на станцыі Віцебск. Спачатку працаваў рамонтным рабочым, стрэлачнікам, пасля – кандуктарам і кантралёрам цягнікоў. Скончыў фінансавыя курсы пры Маскоўскім транспартна-эканамічным інстытуте і пачаў працаваць рэвізорам аддзела Упраўлення Беларускай чыгункі па Віцебскаму і Полацкаму аддзяленнях. У 1937 г. абраны 2-м сакратаром Полацкага акруговага камітэта камсамола, а праз год – 1-м сакратаром Палескага абкама ЛКСМБ. З сакавіка 1941 г. – на партыйнай рабоце. У 1943 г. — сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны 2 гады узначальваў Віцебскі гаркам КПБ, а з 1950 па 1953 г. займаў пасаду намесніка старшыні Полацкага аблвыканкама. Пасля 7 гадоў узначальваў Дрысенскі райкам партыі. З 1960 г. зноў вяртаецца ў Полацк і да 1971 г. працаваў першым сакратаром Полацкага гаркама КПБ. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1971 г. П.Р. Якаўлевіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны", медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР двух скліканняў і членам ЦК КПБ. У 1979 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website