Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна
(1920-1980)
Нарадзілася Зінаіда Міхайлаўна Тусналобава-Марчанка на хутары Шаўцова на Полаччыне ў сялянскай сям'і, якая была ў пачатку 1930-х гг. рэпрэсавана і была выслана на Кузбас. Там З.М. Тусналобава атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю. Працавала ў Ленінск-Кузнецку Кемераўскай вобласці лабарантам-хімікам трэста "Ленінсквугаль". У 1941 г. скончыла школу медсясцёр і з 1942 г. яна ў складзе 849-га стралковага палка 303-га стралковай дэвізіі 60-й арміі Варонежскага фронта. Зімой 1943 г. пад Курскам каля станцыі Гаршэчнае старшыня медыцынскай службы гвардыі сержант З. Тусналобава была цяжка паранена. Амаль 2 гады яна правяла ў шпіталях Свярдлоўска і Масквы. У 1949 г. з сям'ёй пераехала ў Полацк. Актыўна займалася грамадскай працай. У 1957 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. З.М. Тусналобава-Марчанка ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі "Залатая Зорка", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." і інш. У 1965 г. яна атрымала ўзнагароду Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа – медаль Флорэнс Найтынгейл. У 1967 г. Зінаідзе Міхайлаўне прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка. Віцебскім аблвыканкамам у 2003 г. з мэтай павышэння прэстыжу мацярынства і ўмацавання інстытута сям'і ўстаноўлена штогадовая прэмія імя З.М. Тусналобавай-Марчанка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website