Свірко Васіль Сямёнавіч
(1889-1978)
Нарадзіўся Васіль Сямёнавіч Свірко ў в. Бабынічы на Полаччыне ў сялянскай сям'і. Скончыў 3 классы Бабыніцкай народнай школы, працаваў мулярам. У 1910 г. быў прызваны ў царскую армію і накіраваны ў 1-ы ўланскі кавалерыйскі полк. Закончыў палкавую школу ў званні ўнтэр-афіцэра. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. перайшоў на бок бальшавікоў і быў абраны старшынёй палкавога камітэта. З лістапада 1917 г. – камандзір 1-га ўланскага палка, які ваяваў супраць нямецкіх войск на Полаччыне падчас Першай сусветнай вайны. Удзельнічаў у баях супраць белагвардзейцаў і замежных інтэрвентаў на розных франтах. У 1922 г. скончыў Цвярское ваеннае кавалерыйскае вучылішча. Пасля дэмабілізацыі ў 1923 г. — на розных кіруючых пасадах на Віцебшчыне. У 1930-я гг. служыў у Чырвонай Арміі ваенкамам, вучыўся ў Харкаўскім авіяцыйным вучылішчы, затым працаваў на Магілёўшчыне. У маі 1941 г. быў прызваны ў армію і прызначаны начальнікам штаба 48-га стралковага палка, размешчанага ў Баранавічах, дзе і напаткала яго Вялікая Айчынная вайна. Са жніўня 1941 – лётчык 15-й авіядывізіі, якая ўдзельнічала ў баях за Маскву. Пасля ранення пад Калугай ў маі 1942 заняў пасаду сакратара парткамісіі 1-й Паветранай арміі. Дэмабілізаваны ў 1946 г. у званні маёра і быў накіраваны на розныя кіруючыя пасады на Магілёўшчыну. З 1949 г. ён на партыйнай рабоце ў Полацку. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння. В.С. Свірко ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website