Сіманоўскі Навум Шаламавіч
(1892-1987)
Нарадзіўся Навум Шаламавіч Сіманоўскі ў Жлобіне на Магілёўшчыне ў сям'і рамесніка. У 1908 г. пачаў працу на гарбарным заводзе. За палітычныя погляды арыштаваны, аднак у лютым 1917 г. вызвалены і мабілізаваны ў армію. У тым жа годзе перайшоў на бок бальшавікоў. Удзельнічаў у баях супраць белагвардзейцаў і замежных інтэрвентаў на розных франтах. У 1920-х гг. - на партыйнай рабоце ў Магілёве. У 1925-1929 г. вучыўся ў Камуністычным ўніверсітэце імя Свярдлова ў Маскве. Пасля займаў кіруючыя гаспадарчыя і партыйныя пасады. У розныя гады быў пракурорам Віцебска, Бабруйска, Магілёва. У пачатку Вялікай Айчыннай выйны ўвайшоў у склад атрада самаабароны г. Магілёва, пазней узначаліў баявую групу камуністаў і камсамольцаў па барацьбе з ворагам. Адазваны ў распараджэнне 5-й стралковай брыгады і прызначаны камісарам батальёна №55 Запаснога стралковага пяхотнага палка, размешчанага каля Варонежа. Са студзеня 1942 г. па май 1947 г. працаваў пракурорам Мілікескага раёна Ульянаўскай вобласці, пазней - памочнікам пракурора Полацкай вобласці. У 1950-я гг. займаў розныя пасады ў органах юстыцыі ў Полацку. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1956 г. Н.Ш. Сіманоўскі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг." і інш., а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website