Пятроў Георгій Сяргеевіч
(1903-1989)
Нарадзіўся Георгій Сяргеевіч Пятроў у г. Ямбург Пецярбургскай губерніі ў сям'і рабочага-чыгуначніка. З 1922 па 1924 г. вучыўся ў ваеннай чыгуначнай школе ў Ленінградзе. У 1936 г. накіраваны ЦК ВКП(б) у Полацк, дзе працаваў парторгам паравознага дэпо, сакратаром парткама чыгуначнага вузла, потым — сакратаром Полацкага райкама ВКП(б)Б. Атрымаўшы цяжкае раненне ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, накіраваны ў шпіталь Масквы. Пасля лячэння працаваў на Кіраўскай чыгунцы, адкуль ў пачатку 1942 г. па распараджэнню Віцебскага абкама партыі быў накіраваны на Полаччыну, дзе абіраецца сакратаром Полацкага падпольнага райкама ВКП(б)Б, а пазней – і камісарам 4-й Беларускай партызанскай брыгады. У першы год пасля вызвалення Полацка Георгій Сяргеевіч узначальваў Полацкі райкам КПБ, пазней займаў шэраг пасад ў партыйных органах горада. Персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння з 1974 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём "Партызан Айчыннай вайны" І ступені і юбілейнымі медалямі. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website