Пацэй Пётр Купрыянавіч
(1918-1997)
Нарадзіўся Пётр Купрыянавіч Пацэй у в. Заслаўкі на Лепельшчыне. Скончыўшы Лепельскую сш №1, у 1939 г. паступіў вучыцца ў Віцебскі педінстыт імя С.М. Кірава. Праз год быў рэкамендаваны камсамольскай арганізацыяй педінтытута да працы настаўнікам матэматыкі ў Ірынпальскую школу на Лепельшчыне. Па стану здароўя ў армію не быў прызваны. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў падпольную антыфашысцкую групу ў роднай вёсцы. З вясны 1942 г. устанавіў сувязь з партызанамі атрада Ул. Лабанка. З верасня 1942 па май 1943 г. знаходзіўся ў 3-м атрадзе партызанскай брыгады Дубава у якасці кулямётчыка. Потым прызначаны камісарам 5-га атрада брыгады імя Сталіна. З ліпеня 1944 г. спачатку часова займаў пасаду дырэктара Лепельскага педвучылішча, а пазней - выкладчыка матэматыкі. С 1956 па 1959 г. — загадчык Лепельскага райана, з 1959 па 1962 г. намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама. У красавіку 1962 г. абраны старшынёй Сенненскага райвыканкама. З 1962 г. па 1978 г. — дырэктар Полацкага педвучылішча імя Ф. Скарыны. У 1968 г. атрымаў званне "Заслужаны настаўнік БССР". У 1985 г. стаў першым старшынёй Полацкага гарсавета ветэранаў. П.К. Пацэй узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, двума ордэнамі "Знак Пашаны", медалямі "За адвагу", "Партызану Айчыннай вайны" ІІ стпені, "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.", а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1987 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website