Пашкевіч Сцяпан Афанасьевіч
(1921-2014)
Нарадзіўся Сцяпан Афанасьевіч Пашкевіч у Полацку ў сям'і каваля. Пасля заканчэння 8-годкі пачаў працу ў транспартнай арцелі "Чырвоны возніца". З 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у сапёрна-пантанерных войсках Адэскай ваеннай акругі. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сутрэў на мяжы з Румыніяй, дзе праходзілі вучэнні. У складзе 7-га матарызаванага асобнага пантонна-маставога батальёна, як камандзір аддзялення прымаў удзел у баях на Паўднёвы, Паўднёва-заходнім, Данскім, Сцяпным і 2-м Украінскім франтах. Быў паранены. Вызваляў Румынію, Аўстрыю, Венгрыі і Чэхаславакію. За фарсіраванне Дуная у баях за Будапешт сяржанту С.А. Пашкевічу было прысвоенна званне "Герой Савецкага Саюза". Прымаў удзел у Парадзе Перамогі 1945 г., а пасля і ў Парадзе 1985 г. У 1947–1963 гг. працаваў на адказных пасадах у Полацку, Докшыцах, Шаркаўшчыне, Сіроціне. Пераехаўшы ў Полацк, з 1963 па 1991 г. працаваў слесарам на Полацкім заводзе шкловалакна. С.А. Пашкевіч узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, Славы ІІІ ступенімедалямі "Залатая Зорка", "За адвагу", "За баявыя заслугі", "За абарону Сталінграда", "За ўзяцце Будапешта", "За ўзяцце Вены", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.". У 1970 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website