Партноў Сямён Паўлавіч
(1896-1980)
Нарадзіўся Сямён Паўлавіч Партноў у г. Крычаве на Магілёўшчыне ў беднай сям'і. У 1915 г. быў мабілізаваны ў царскую армію. С.П. Партноў перайшоў на бок рэвалюцыйных сіл і ўдзельнічаў у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях 1917 г. Праз нейкі час быў абраны старшынёй палкавога камітэта. Ваяваў на франтах грамадзянскай вайны і вызваляў Полацк падчас польскай акупацыі 1919-1920 гг. Пасля заканчэння курсаў чырвоных камандзіраў узначаліў спецыяльны атрад па барацьбе з бандытызмам Гомельскай губернскай Надзвычайнай Камісіі. З 1930 г. працаваў начальнікам Полацкай акруговай міліцыі, пасля - старшынёй выканкама Полацкага гарсавета і Расонскага райвыканкама. Па хлусліваму даносу ў 1937 г. быў рэпрэсіраваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны прызначаны камісарам супрацьтанкавага батальёна. З 1946 па 1961 г. — старшыня, пазней — намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама. С.П. Парноў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета БССР. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website