Ліхачоў Іван Міхеевіч
(1897-1975)
Нарадзіўся Іван Міхеевіч Ліхачоў у г.Азёры Маскоўскай губерніі ў сям'і рабочага. Атрымаў адукацыю, скончыўшы 2-класнае рамеснае вучылішча пры мясцовай тэкстыльнай фабрыцы. З 1916 г. служыў у царскай арміі, у 1918 г. скончыў палкавую ветэрынарна-фельдшарскую школу малодшага начсаставу Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны на Усходнім фронце. У 1921 г. быў ваенным камісарам 103-й стралковай брыгады 35-стралковай дывізіі, якая спрыяла ўсталяванню савецкай улады ў Манголіі. У 1928 г. быў слухачом курсаў у Ваеннай Акадэміі, пасля 2 гады вучыўся ў Прамысловай акадэміі ў Маскве. У 1935-1937 гг. працаваў першым сакратаром Полацкага пагранічнага акруговага камітэта партыі. У перадваенны час кіраваў трэстам "Белдрэў". У гады Вялікай Айчыннай вайны быў намеснікам старшыні трыбунала спачатку Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі, а потым - 2-га Беларускага фронту. З 1947 г. займаў розныя пасады ў Полацкім гаркаме і аблвыканкаме КП(б)Б. Больш за 4 гады ўзначальваў Полацкі абласны савет прафсаюзаў. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1973 г. І.М. Ліхачоў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі, а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website