Лебедзева Ганна Міхайлаўна
(1920-2014)
Нарадзілася Ганна Міхайлаўна Лебедзева ў г. Мазыр на Гомельшчыне ў сям'і настаўнікаў. Закончыла Лельчыцкую сярэднюю школу і ў 1936 г. паступіла ў Мінскі медінстытут. З першых дзён вайны працавала ўрачом у шпіталі пад Астрашыцкім гарадком. Пасля яго эвакуацыі працавала ў ЭШ 3289 пад Пензай. З мая 1942 г. – хірург медсамбата 226 у складзе 95 гвардзейскай стралковай дывізіі. Удзельнічала ў абароне Сталінграда, Курскай бітве, вызваленчым паходзе ў Румынію, Польшу, Чэхаславакію. Гвардыі капітан медыцынскай службы А.М. Лебедзева дэмабілізавана ў 1947 г. Пасля вайны пераехала ў Полацк, дзе была прызначына на пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя спачатку Полацкага аблвыканкама, а з 1954 г. — гарвыканкама. З 1963 па 1983 г. — галоўны ўрач Полацкай бальніцы імя Леніна. У 1965 г. атрымала званне "Заслужаны ўрач БССР". З 1960 г. узначальвала ўпраўленне гарадскога таварыства "Веды". Была першым старшынёй гарадской ветэранскай арганізацыі медыкаў. А.М. Лебедзева ўзнагароджана ордэнамі Чырвонай Зоркі, Леніна, Айчыннай вайны ІІ ступені, "Знак Пашаны", медалямі "За баявыя заслугі", "За абарону Сталінграда", "За вызваленне Прагі", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", а таксама Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1987 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website