Казлоў Ігнат Піліпавіч
(1891-1980)
Нарадзіўся Ігнат Піліпавіч Казлоў у в. Зялькі Дрысенскага павета Віцебскай губерніі ў сялянскай сям'і. У гады Першай сусветнай вайны служыў на Заходнім фронце ў рабочай дружыне, якая не толькі ажыццяўляла ахову чыгункі, але і ўдзельнічала ў баявых дзеяннях. З 1919 г. - у Чырвонай Арміі. Быў прызначаны камандзірам ахоўнай роты пры Дрысенскім павятовым ваенкамаце. Пазней служыў у Невелі і Віцебску. Удзельнік савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. У 1922 г. дэмабілізаваны і заняў пасаду старшыні валаснога зямельнага аддзела ў Боркавічах. З 1926 г. — старшыня праўлення спажыўкааперацыі, шэсць год працаваў дырэктарам розных ільнозаводаў на Віцебшчыне. У 1939 г. зноў прызваны ў армію. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі. З чэрвеня 1941 г. - на Заходнім фронце. Займаў пасады камандзіра стралковай роты, ад'ютант старшы стралковага батальёна. Удзельнічаў у баях пад Кіевам і Растовам-на-Доне. У 1943 г. на Паўднёва-Усходнім фронце быў прызначаны спачатку начальнікам 29-й палявой хлебапякарні 20-й стралковай дывізіі, а потым – начальнікам харчовага аддела. Праз некаторы час узначаліў тылавы аддзел 37-й арміі 3-га Украінскага фронта, які ўдзельнічаў у вызваленні Малдавіі і Балгарыі. Пасля дэмабілізацыі ў 1945–1957 гг. узначальваў упраўленне гандлю Полацкага аблспажыўсаюза, працаваў на розных гаспадарчых пасадах. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1955 г. І.П. Казлоў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, медалямі. У 1970 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website