Дабравольскі Антон Антонавіч
(1899-1978)
Нарадзіўся Антон Антонавіч Дабравольскі ў в. Вымна на Віцебшчыне ў сям'і сялян. Атрымаў адукацыю ў Віцебскім 4-класным вышэйшым пачатковым вучылішчы. Працаваў на ільнопрадзільнай фабрыцы "Дзвіна". Быў удзельнікам савецка-польскай войны 1919-1920 гг., вызваляў Полацк. З 1923 г. працаваў спачатку ў Полацкім павятовым камітэце РКП(б)Б, а пасля акружных камітэце партыі і выканкаме. Скончыўшы курсы гандлю ў Ленінградзе, пераехаў у Мінск, дзе працаваў намеснікам дырэктара Белдзяржснаба, дырэктарам Белхімпрама, займаў шэраг іншых кіруючых пасад. У красавіку 1941 г. прызваны на ваенныя зборы пад Беласток, дзе яго напаткала Вялікая Айчынная вайна. Як камандзір роты ў 1941 г. прымаў удзел у баях пад Ельняй, Вязьмай і Масквой. З ліпеня 1942 г. прызначаны памочнікам камандзіра па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні 653-га палка 220-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні Усходняй Прусіі, Венгрыі і Чэхаславакіі. У пасляваенны час на працягу 15 гадоў працаваў у Полацку на адказных пасадах у сістэме харчова-прамысловага гандлю. А.А. Дабравольскі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступні, Леніна, і шматлікімі медалямі. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website