Чысцякоў Іван Міхайлавіч
(1900-1979)
Іван Міхайлавіч Чысцякоў нарадзіўся ў вёсцы Атрубнева Кашынскага павета Твярской губерніі ў сям'і працоўнага. У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Быў удзельнікам грамадзянскай вайны. З 1920 па 1945 г. ён прайшоў шлях ад старшыны кулямётнай каманды стралковага батальёна да камандуючага арміі. Прымаў удзел у абароне Масквы ў снежні 1941 г., у Сталінградскай і Курскай бітвах у 1942-1943 гг., у блакадзе войск нямецкай групы армій "Поўнач" у Курляндыі. Меў 5 палкаводчых ордэнаў – 2 ордэны Суворава 1-й ступені, 2 ордэны Кутузава 1-й ступені, ордэн Суворава 2-й ступені. А самую высокую ўзнагароду - званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая Зорка" – А.М. Чысцякоў атрымаў за ўмелае камандаванне 6-й гвардзейскай арміяй падчас беларускай наступальнай аперацыі "Багратыён", у ходзе якой 4 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Полацк. Вайну генерал-палкоўнік І.М. Чысцякоў закончыў у верасні 1945 г. на Далёкім Усходзе. Да 1968 г. ён займаў камандныя пасады ў савецкіх войсках, Міністэрстве абароны СССР, з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР двух скліканняў. У 1967 г. І.М. Чысцякову прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.

© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website