Барэйка Віктар Сцяпанавіч
(1895-1974)
Нарадзіўся Віктар Сцяпанавіч Барэйка на Полаччыне ў в. Рулеўка ў сялянскай сям'і. З 1915 г. служыў мінным машыністам карабля "Андрэй Першазванны" ў г. Кранштадт. У кастрычніку 1917 г. прымаў удзел у штурме Зімняга палаца ў Петраградзе. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, дзе ў 1923 г. стаў першым старшынёй калгаса "Чырвоны сцяг" Руднянскага сельсавета. У 1942 г. уступіў у партызанскі атрад Якімава брыгады "Няўлоўныя", якой кіраваў М.С. Пруднікаў. З 1943 г. быў прызначаны камісарам атрада ў гэтай брыгадзе. У лістападзе таго ж года накіраваны на вызваленую ад захопнікаў тэрыторыю Віцебскай вобласці, дзе ўзначаліў працу па забеспячэнню насельніцтва таварамі першай неабходнасці. З 1944 г. займаў розныя пасады ў абласным і раённым спажывецкіх саюзах. У 1948 г. перайшоў на працу піларамшчыкам на Полацкую мэблевую фабрыку. Віктар Сцяпанавіч Барэйка ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", "За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг." і інш. У 1967 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка.


© All Right Reserved.
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website